Заўтра ў Клецку ўзнагародзяць тых, хто атрымаў ганаровае званне «Чалавек Міншчыны». Сярод х будуць і віляйчане.

У намінацыі «Вытворчая дзейнасць» Чалавекам года стаў Анатоль Трубач. Ён працуе кіроўцам аўтамабіля ў вілейскім аўтобусным парку №5.

Святлану Паўлаву, загадчыцу аддзялення дзённага знаходжання і пражывання для інвадідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, адзначылі ў намінацыі «Невытворчая сфера».

Яны атрымаюць дыпломы, стужкі і грашовае ўзнагароджанне.