На 23 сакавіка вілейская служба занятасці прапануе зацікаўленым каля 150 вакансій.
Самы высокі заробак прапануюць на пасаду начальніка вузла паштовай сувязі мінскага філіяла “Белпошты” – 1 020.41 рублёў.
958,10 рублёў – такі заробак прапануюць таму, хто стане намеснікам старшыні вілейскага райвыканкама.
Крыху менш прапануюць на пасаддзе дырэктара ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Даўгінава” або ў “Райаграсервісе” – 700 рублёў.
Прыкладна ў 600 рублёў ацэньваюць працу швачкі-мадэльера, а таксама заатэхнікаў і аграномаў у некаторых гаспадарках раёна.
Заробкі па 500 абяцаюць арматуршчыкам, мулярам, штукатурам і бетоншчыкам з Вілейшчыны, якія паспяхова пройдуць праверку ў КДБ і паедуць працаваць на будаўніцтва Беларускай АЭС.
У першую школу Вілейкі запрашаюць педагога-псіхолага. Прапануюць 550, 14 рублёў. Настаўніку пачатковых класаў у вілейскай школе №3 – 306,96.
Медыцыне патрэбныя памочнікі доктара-гігіеніста з заробкам 300 рублёў, дактары-спецыялісты, якім прапануюць 350.
Шмат патрабуецца кіроўцаў. Заробкі – ад 300 да 500 рублёў.
Ад 300 да 440 абяцаюць аператарам машыннага даення на сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна.
Крыху не дацягвае да 300 заробак леснікоў, цырульніка, паляводаў, рэжысёра ў людвіноўскім Доме культуры.
Шмат вакансій на пасаду агранома трактарыста (300-600 рублёў), прадаўца (260-450 рублёў).