Стала вядома, што прапануюць гледачам сёлета на фестывалі беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне 2 і 3 чэрвеня.

Праект праграмы ХVІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2017”

Першы дзень – 2 чэрвеня

Канцэртная зала Палаца культуры

12:00 – ІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

Амфітэатр

17:00 – III тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў суправаджэнні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”.

Канцэртная  зала  Палаца культуры

19:00 – спектакль “Паўлінка” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Амфітэатр

21:30 – урачыстае адкрыццё ХVІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі  “Маладзечна – 2017”.

Узнагароджванне лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

Фота з архіва РГ.

Фота з архіва РГ.

“Купала і Колас. Вы нас гадавалі.”(да 135-годдзя народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы, Якуба Коласа). Прэм’ера канцэрта Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”.

Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі, лаўрэат     Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг.

Феерверк

Другі  дзень – 3 чэрвеня

Канцэртная зала Маладзечанскай дзіцячай школы мастацтваў

11:00 – “Зямля бацькоў, зямля святая” – канцэрт акадэмічнай музыкі творчых калектываў Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг.

Фота з архіва РГ.

Фота з архіва РГ.

Мінскі абласны краязнаўчы музей

13:00 – “Родныя вобразы” з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея імя Якуба Коласа, Мінскага абласнога краязнаўчага музея.

Малая зала Палаца культуры

14:00 – Паэтычная  гасцёўня “Красуй, Беларусь” з удзелам беларускіх паэтаў.

Плошча ля Палаца культуры

15:00 – паэтычная пляцоўка “Чытаем Купалу і Коласа разам”.

Канцэртная зала Палаца культуры

15:00 – фінал VІІ Адкрытага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні “Маладзічок – 2017”. Гала-канцэрт “Маладзічок” запальвае зоркі” лаўрэатаў конкурсу.

Фота з архіва РГ.

Фота з архіва РГ.

Чысцінскі сельскі дом культуры

16:00 – “Усё, што мы у музыцы, – у сэрцы тое ж!” – канцэрт беларускай эстраднай песні ў выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны  аркестр  Беларусі”. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг.

Амфітэатр

21:30 – канцэрт-закрыццё ХVІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі  “Маладзечна – 2017”, прысвечаны 45-годдзю Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля “Сябры”.

Фота з архіва РГ.

Фота з архіва РГ.

На працягу двух фестывальных дзён

Цэнтральная плошча

12:00 – 20:00 – “Фестывальная талака” – канцэртная пляцоўка.

12:00 – 20:00 – “Фестывальная сядзіба” – экспазіцыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Гарадскі парк

12:00 – 20:00 – “Свет дзяцінства” – гульнёва-забаўляльная пляцоўка для дзяцей.

12:00 – 20:00 – “Мастацкі пленэр”.

3 чэрвеня – другі дзень фестывалю

14:00 – 21:00 – “Арт-Старт” – маладзёжная  пляцоўка.