На яе завіталі некаторыя ўдзельнікі: Максім Драгун, Валя Трубач і Надзя Бобрык.

У кожным з конкурсаў у нас па выніках галасавання атрымалася па тры фіналісты.

Максім выцягваў усляпую імя пераможцы конкурсу эсэ. І выцягнуў імя Дзяніса Яскевіча, вучня 11-га класа Даўгінаўскай школы.

Надзя выцягвала імя пераможцы конкурсу на гісторыю адпачынку. Ім стаў маладзечанец Вячаслаў Курбака.

Запрашаем і пераможцаў, і ўдзельнікаў конкурсаў на ўзнарагоджанне. Яно пройдзе 28 сакавіка ў бібліятэцы «Верасок» падчас курсаў «Мова нанова». Пачатак мерапрыемства ў 18:00.