У пераліку на даляры па сярэднеўзважаным курсе Нацбанка сярэдняя зарплата беларусаў у мінулым месяцы склала амаль 379 даляраў.

Сярэдні заробак рабочых і служачых у лютым быў на ўзроўні 717 рублёў (у студзені — 721,1 рубель, а ў снежні — 802 рублі.

У Мінску сярэдняя зарплата ў лютым склала 1 020,2 рублёў. Гэта на 7,4 рублі менш, чым у студзені. У Мінскай вобласці ў мінулым месяцы атрымлівалі 713 рублёў.