Беспрэцэдэнтнымі брутальнымі затрыманнямі напярэдадні і падчас “адзначыла” Беларусь чарговыя ўгодкі Дня Волі. У суботу ў Мінску забароненая ўладамі акцыя, у якой прынялі ўдзел некалькі тысяч чалавек, прайшла без лідэраў апазіцыі і па дзіўным маршруце.

Адзіная легітымная “апазіцыйная” кропка, плошча Бангалор, у гэтым годзе не дачакалася мітынгоўцаў. Людзі спрабавалі сабрацца каля Акадэміі навук і кінатэатра “Кастрычнік”, але АМАП не даваў нават спыняцца, пагалоўна правяраючы дакументы і адпраўляючы ў аўтазакі усіх, якія не жадаюць пакідаць плошчу.

Цягніка метро не спыняліся адразу на трох станцыях: “Плошча Якуба Коласа”, “Акадэмія навук”, “Парк Чалюскінцаў” – наземны транспарт таксама не спыняўся ў цэнтры, таму частка жадаючых прыняць удзел у мітынгу сабралася на праспекце, у раёне БНТУ.

У некалькіх месцах праспект і бліжэйшыя вуліцы былі заблакаваныя аўтазакамі і АМАПам са шчытамі. Жорсткія масавыя затрыманні былі на ўсім працягу праспекта, а таксама на плошчы Якуба Коласа, дзе мітынгоўцаў узялі ў кола.

Канчатковая “зачыстка” адбылася каля 15:30, праз паўтары гадзіны пасьля пачатку акцыі, калі з калоны, якая рухалася да Кастрычніцкай плошчы, сталі выдзіраць людзей. Таксама затрымлівалі ўсіх якія выходзяць з падземнага пераходу на плошчы Перамогі.

Затрыманымі ў суботу апынуліся і шматлікія журналісты – ім не дапамог ні статус, ні рэдакцыйныя заданні, ні пазначэнне сябе ўсімі магчымымі спосабамі.

Фота news.tut.by.

Фота news.tut.by.