– Бабуля, прывітанне! Я ў Вязынцы. Апранула світку, спаднічку і іду гукаць вясну, – весела шчабятала па мабільніку мая незнаёмая спадарожніца.
Я таксама ішла гукаць вясну. Толькі не ў світцы са спаднічкай, а ў звыклых джынсах і паліто.
Радзіма Купалы сустрэла спевамі, свісцёлкамі, традыцыйнымі беларускімі прысмакамі. Прапаноўвалі бабку, дранікі, медавуху. А яшчэ гарбату – дайнаўскую, купальскую, вечаровую…
Ад яе над Вязынкай плыў водар рамонкаў, мялісы, мяты, а таксама традыцыйныя “Жавароначкі, прыляціце!”
Зладзілі майстар-класы па беларускіх танцах і вырабу папяровых птушак.
Дзеці забаўляліся народнымі гульнямі “Цар”, “Ваўкі і авечкі”, гушкаліся на арэлях.
Адна з удзельніц свята пазнаёміла са сваёй “дачкой” – самаробнай мяккай лялькай Ульянкай.
– Хто яе прытуліць, абавязкова народзіць дачушку! – абяцала жанчына.
Я не стрымалася і прытуліла Ульянку. Хоць дзвюх дачушак ужо маю.
Першую ластаўку сустрэла яшчэ на Фестывальным. Фота Аксаны Ярашонак.
Пах гарбаты разносіўся над Вязынкай.
Вам з мялісай? І яблычную пасцілу бярыце.
Па традыцыі на дрэвы вешалі папяровых птушак.
Ізноў птушкі. Фота Аксаны Ярашонак.
Мясціны песняра. Фота Аксаны Ярашонак.
Дзіцячыя забавы.
Вязынскія краявіды.
Юныя ўдзельнікі свята.
У купалаўскіх мясцінах сёння было шматлюдна.
Папяровая птушка абавязкова прынясе вясну.
Каларытная малеча.
Птушак падкідайце, вясну гукайце!
Жавароначкі, прыляціце!
Разам з дзецьмі спявалі дарослыя.
Крыху шматнацыянальны вясновы карагод.
Рыхтуюць арэлі.
Птушка-схованка.
Прыгажуні знайшлі нешта для сябе.
У гульні хлопец павінен выхапіць упадабаную дзяўчыну і перацягнуць да сябе.
Вясёлы працэс.
Свісцёлкі.
А вось і арэлі.
Беларускія народныя гульні. Фота Аксаны Ярашонак.
Танцавальны майстар-клас. Фота Аксаны Ярашонак.
Народная музыка.
Беларусачка.
Танцы-танцы.
А вось і тая самая Ульянка-дачушка.
Пакліканае сонейка сагрэла так, што стала горача ў… ногі.