У аўторак, 28 сакавіка, па паўночна-ўсходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, мокры снег. Днём будзе пераважна без ападкаў. На большай частцы тэрыторыі захаваецца парывісты вецер.
У сераду ноччу пераважна без ападкаў. Раніцай і днём магчымы дождж, мокры снег.
У чацвер, 30 сакавіка, ноччу на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дождж і мокры снег, у асобных раёнах магчымы слабы галалёд. Днём надвор’е палепшыцца, будзе ў асноўным без ападкаў, толькі па ўсходзе краіны кароткачасовыя ападкі.
31 сакавіка ноччу пераважна па захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі дождж, мокры снег. Ноччу і раніцай падмарозіць, на асобных участках дарог магчыма галалёдзіца.
У першыя красавіцкія выходныя дні пацяплее, але ў асобных раёнах, пераважна па паўночнай палове краіны, не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў.
Дзень |
Тэмпература паветра днём |
Тэмпература паветра ноччу |
28 сакавіка |
ад +4 да +10, па паўднёвым захадзе ад +11 да +15 |
ад 0 да +6 |
29 сакавіка |
ад +2 да +9, у паўднёва заходніх раёнах ад +10 да +15 |
ад +1 да +4, пры невялікай воблачнасці падмарозіць ад 0 да -6 |
30 сакавіка |
ад +2 да +8, па паўднёвым захадзе да +10 |
ад -4 па поўначы да +5 па поўдні |
31 сакавіка |
ад +2 да +9, па паўднёвым захадзе да +10 |
ад 0 да -6 |
Паводле tut.by.