У Цэнтральнай Беларусі слупок тэрмометра будзе апускацца ад -2 да -3. А на ўсходзе і поўначы краіны – нават ад -5 да -6. Удзень паветра будзе прагравацца ад +3да +6.

Варта падумаць, каб укрыць раннія пасадкі і пасевы, пры -6 плёнка не дапаможа.

Затое ад суботы чакаецца цёплае, сапраўды красавіцкае надвор’е. На наступным тыдні паветра будзе прагравацца ад +10 да +17, ноччу ад +1да +10. Пачнуць распускацца, а на поўдні квітнець дрэвы.

Паводле «Нашай Нівы».