– Пад музыку гурта вы перанясецеся далёка ад дома і сучаснасці, у пушчы і невядомыя балоты, – абяцаюць арганізатары фестывалю “Гонару продкаў”.

Гурт Cad Goddeu/Бітва дрэў прыедзе на фестываль з Брэста. Музыкі іграюць у стылі фольк.

Наведвальнікі пачуюць сярэднявечную музыку, фэнтэзі, рок.

Зусім нядаўна гурт выпусціў дэбютны альбом “Апоўначы”, і ўжо пачаў пісаць новы матэрыял. На фестывалі гурт выступіць і ў новым складзе, і ў новым гучанні.