У Гродне 90-гадовая пенсіянерка з-за ўзросту мела патрэбу ў масажных працэдурах і стала шукаць прыдатнага для гэтага спецыяліста. 

І знайшла мужчыну, які запэўніў, што лёгка справіцца з гэтай задачай.

Акрамя масажу ён правёў працэдуру лячэбнай гімнастыкі.

Пасля гэтых маніпуляцый састарэлая жанчына адчула сябе значна горш, трапіла ў шпіталь і неўзабаве памерла.

Па заключэнні судмедэксперта ёй былі прычыненыя цяжкія цялесныя пашкоджанні (а менавіта некалькі закрытых пераломаў), якія і прывялі да трагічнага зыходу.

У дачыненні да мужчыны, мясцовага жыхара 1980-га года нараджэння, які аказаў медыцынскую паслугу, не маючы на ​​тое адпаведных правоў, распачатая крымінальная справа па ч.2 ст.335 КК РБ, санкцыя якой прадугледжвае пакаранне аж да сямі гадоў пазбаўлення волі.