28 сакавіка этнаграфічны клуб KOLA ў рамках танцавальнага праекта зладзіў другую танцавальную вечарыну. Гэтым разам на парфумным прадпрыемстве ў Маладзечне.

Шчыра кажучы, распачынаючы гэты праект, нам надта хацелася трапіць з танцавальнай вечарынай на прамысловае прадпрыемства. Нездарма слоган праекта гучыць як “Карапет, карапет – прыйдзем танчыць у абед!” Танцы ў тваёй рабочай прасторы.

Аднак па той колькасці папярэдніх сумоўяў з грамадскімі арганізацыямі горада, здавалася, што гэта так і застанецца марай. Нечакана пасля чарговай размовы нам далі станоўчы адказ: “Прыходзьце танцаваць у цэх!”

Мы зайшлі ў цэх і ўбачылі каля трыццаці чалавек, якія сядзяць і чакаюць відовішча. Складанасць была ў тым, што сярод трыццаці не было ніводнага мужчыны. Сказаць, што мы разгубіліся, – гэта нічога не сказаць.

Аднак пачалася размова пра клуб KOLA і мэту танцавальнага праекта – прыцягнуць больш наведнікаў на “Вячоркі” на Лібава-Роменскай, 71 – і градус насцярожанасці пачаў змяншацца. Мы запрасілі працаўніц прадпрыемства далучыцца да матлёта. І нарэшце ўтварылася кола “млына”.

 Апошні сумесны здымак не дасць падмануць, што абед у гэты дзень на прадпрыемстве выдаўся неардынарны.

Этнаграфічны клуб KOLA дзякуе кіраўніцтву за шчыры прыём і магчымасць папулярызаваць беларускія танцы.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.