20-гадовая дзяўчына скрадзенай карткай расплацілася ў магазіне.

Адбылося гэта ў лютым. Дзяўчына прыйшла да сваёй знаёмай у госці.

Калі гаспадыня заснула, госця забрала яе банкаўскую картку.

Пін-код карткі дзяўчына ведала даўно, не аднойчы пры ёй гаспадыня называла код.

У той жа дзень у магазіне дзяўчына за скрадзеныя грошы купіла пачак цыгарэт.

Цяпер её па артыкуле “Крадзеж” пагражае ад 2 да 5 год абмежавання волі або зняволення.

Пра гэта “Рэгянальнай газеце” расказаў следчы Вадожынскага РАСК Ілля Глінскі і ў чарговы раз перасцярог:

– Не паведамляйце нікому свайго пін-коду, нават сябрам і сяброўкам. І ў магазінах ці банкаматах уводзьце свой асабісты код як мага больш схавана. Парады відавочныя, але як паказвае практыка, нагадаць пра гэта бывае не лішнім.