Як расказвае мама шасцігадовай Машы Барысавай, са сваім плюшавым сябрам Ронечкам дзяўчынка не раставалася, толькі з ім і засынала. Як заўважыла, што сабачка знік, кінулася ў слёзы: “Дзе мой Ронечка”. Плюшавая цацка была сапраўдным членам сям’і.

Спачатку прапанавалі старэйшай дачцэ напісаць аб’яву на сваіх старонках у сацсетках. Аднак малодшая Маша настойліва сказала, што свайго сябра будзе шукаць самастойна. Дзеля гэтага і напісала аб’яву, якую паказала бацькам. Мама дапісала толькі нумар тэлефона і падкарэктавала адрас.

Фота забяспечана Палінай Барысавай.

Фота забяспечана Палінай Барысавай.

– Роню мы згубілі ў панядзелак, – расказвае мама дзяўчынкі Надзея Барысава. – Спачатку думалі, што забыліся ў бабулі, аднак патэлефанавалі, нашага гадаванца там не аказалася. У гэты дзень былі ў магазіне. Цягнулі цяжкія торбы, некалькі разоў сыняліся на брадвеі, каб адпачыць. Маша мне дапамагала, цацку трымала пад мышкай. Маглі забыцца цацку на лаўцы альбо неспадзявана выпала па дарозе. Звярталіся да аховы магазіна, каб перагледзець відэазапісы. На іх Маша паўсюль з цацкай.

Па горадзе вісяць пяць аб’яў пра тое, што шукаюць сабачку. Іх развесілі каля рынка райспажыўтаварыства, на брадвеі, каля магазіна па вуліцы Грамадоўскай, па тым шляху, дзе маглі згубіць цацку.

– Раней у нас было шчаня пароды бігль, яго звалі Роня, – расказвае жанчына. – Аднак сабачка пражыла толькі чатыры месяцы, нешта згрызла вострае і вельмі пакутавала. Вазілі да ветэрынара, аднак выратаваць не ўдалося.

Дзве дачкі Надзеі мараць пра сапраўднага сабаку. Калі бацькі вырашаць завесці гадаванца, вельмі просяць, каб яго назвалі менавіта Роням.

Маша з Ронем. Фота забяспечана Палінай Барысавай.

Маша з Ронем. Фота забяспечана Палінай Барысавай.

– Калі наш плюшавы Роня не знойдзецца, відаць, прыйдзецца набыць сараўднага сабаку, каб дзеці не сумавалі, – адзначае Надзея.

Бацькі вельмі просяць, калі вы бачылі цацку, патэлефанаваць па нумары (8029) 502-36-16, шасцігадовая Маша вельмі чакае вяртання свайго сябра.

Фота забяспечана Палінай Барысавай.

Фота забяспечана Палінай Барысавай.

Фота забяспечана Палінай Барысавай.

Фота забяспечана Палінай Барысавай.