Паэт Яўген Еўтушэнка шпіталізаваны ў ЗША ў цяжкім стане.
– Гэта не планавае абследаванне, – сказала жонка паэта Марыя Новікава. – Яўген Аляксандравіч у цяжкім стане.
84-гадовы Яўген Еўтушэнка – аўтар больш за 150 кніг, перакладзеных на многія мовы свету.
У 1963 яго намінавалі на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.