Летась “Рэгіянальная газета” пісала пра тое, што ў Вілейцы пры падтрымцы Фонда Ефрасінні Полацкай аб’явілі конкурс сярод скульптараў на стварэнне адпаведнай скульптуры. Узнагароджаннем для творцы-пераможца павінна было стаць усталяванне уласнай скульптуры ў парку.

Удзельнічалі працы пяці аўтараў.

Аляксандр Шомаў – адзін з аўтараў скульптуры настаўніцы. Фота onliner.by.

Аляксандр Шомаў – адзін з аўтараў скульптуры настаўніцы. Фота onliner.by.

У выніку перамог творца Аляксандр Шомаў. Эксперты падкрэслiлi цэласнасць яго кампазiцыi, дыялог мацi і дзiцяцi, агляд з усiх бакоў, дынамiчнасць.

Дарэчы, Аляксандр Шомаў – адзін з аўтараў скульптуры першай настаўніцы ў Мінску на ганку педагагічнага ўніверсітэта.

– У вышыню скульптура будзе 2,2 метры, – расказаў Дзмітры Гарланаў. – Акрамя таго, у скверы Маці плануюць пасадзіць кустоўнік, кветкi, усталяваць лiхтары таршэрнага тыпу, 2 камеры назірання, лаўкi, урны.

Будучая скульптура маці з дзецьмі ў Вілейцы. Фота забяспечанае аддзелам архітэктуры.

Будучая скульптура маці з дзецьмі ў Вілейцы. Фота забяспечанае аддзелам архітэктуры.

Добраўпарадкаванне пачнуць ад красавіка. Скульптуру павінны ўстанавіць да ліпеня.