Рэспубліканскі моладзевы фестываль “Арт-вакацыі” здзівіў не толькі гэтым.
30 сакавіка ў Маладзечанскім Палацы культуры сабраліся навучэнцы сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных устаноў і паказалі свае таленты журы і гледачам.
Фота Аксаны Ярашонак.
Наш рэгіён прадставіў маладзечанскі каледж. Навучэнцы дэманстравалі калекцыю адзення, створаную пад кіраўніцтвам сваіх педагогаў.
Бодзі-арт ад нясвіжскіх навучэнак.
Выставы, майстар-класы, дэгустацыя, віктарыны адбываліся проста ў фае Палаца. Госці з Нясвіжа ўпрыгожвалі жадаючых малюнкамі бодзі-арт і прапаноўвалі паўдзельнічаць у віктарыне пра жыццё і творчасць Якуба Коласа.
Пакаштуйце натуральныя сокі!
Мінчане расказалі, як самастойна робяць араматычны алей і збіраюць спецыяльныя зёлкі для працаздольнасці і добрага сну.
Навучэнцы Капыльскага каледжа частавалі блінамі з ікрой і натуральнымі сокамі. Майстры з Мар’інай Горкі паказалі, як ствараць ганчарныя вырабы. Дзяўчыты з Узды зрабілі жанчын яшчэ прыгажэйшымі, хутка спраўляючыся з прычоскамі і макіяжам.
А калісьці быў звычайны кавун.
А потым на сцэне навучэнцы паказалі свае таленты ў танцах, спевах, пантаміме, валоданні музычнымі інструментамі і нават бітбоксингу.
Бліны.
І да бліноў.
Такія свечкі запаліць шкада.
Госця з Нясвіжа.
На кожнай ноце – дасягненні нясвіжскіх навучэнцаў.
Фота Аксаны Ярашонак.
Песню Восеньскі блюз дзяўчаты спявалі акапэльна.
Фота Аксаны Ярашонак.
Простыя словы, простыя рэчы… І цёмную залу запоўнілі агеньчыкі мабільнікаў.
Імправізаваная цырульня.
Ізноў – уборы.