Кнігу «“Вяллю. Рыбу і рыбалку” на 188 старонак Міхась Міхалевіч рыхтуе ў выдавецтве «Кнігазбор».

Тэкст будзе часткова на беларускай мове, часткова на рускай, а часткова на мясцовым дыялекце.

Урыўкі з даследавання Міхалевіча былі змешчаныя ў альманаху  “Вілейскі Павет” – 35 старонак. Анатацыя Сяргея Мікулевіча пра гэтую працу надрукаваная ў «Нашай ніве» і «Рэгіянальнай газеце«.

Супрацоўнік выдавецтва  «Кнігазбор”, мастак Яраслаў Мальдзіс, сын навукоўца Адама Мальдзіса, прапанаваў  тры варянты  вокладкі.

Калі ласка, прагаласуйце за той варыянт, які вам найбольш спадабаўся. Галасаванне змешчанае знізу.

Плануецца, што кніга будзе выдадзена нявялікім накладам да пачатку юбілейнага сплава у гонар экспедыцыі графа Канстаціна Тышкевіча па Віліі у 1857 годзе.

Праграму сплава глядзіце на сайце http://vedzen.narod.ru/.