Пра гэта TUT.BY распавяла намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Святлана Рыбакова.
4 красавіка, у аўторак, будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман.
5 красавіка, у сераду, ноччу пераважна без ападкаў, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай слабы туман.
6 красавіка на большай частцы тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Ноччу слабы туман.
У апошні дзень працоўнага тыдня чакаецца няўстойлівае надвор’е, тэмпература панізіцца. Ноччу па ўсходзе і паўночным захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы.
Дзень |
Тэмпература паветра ноччу |
Тэмпература паветра днём |
4 красавіка |
ад +1 да +7 |
ад +9 да +15, па паўднёвым захадзе да +17 |
5 красавіка |
ад +1да +7, па паўночным усходзе пры праясненнях можа панізіцца ад 0 да -2 |
ад +12 да +17, па поўдні паветра прагрэецца да +19 |
6 красавіка |
ад +3 да +10 |
ад +6 да +12, толькі па паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да +15 |
7 красавіка |
ад -1 да +6 |
ад +3 да +10 |
“Наша Ніва” паводле tut.by.