Калі ў вас будзе вольная хвілінка, пастарайцеся пераасэнсаваць, якіх думак у галаве вам не хапае, а ад якіх, наадварот, трэба пазбавіцца.

Прапануем некалькі простых думак, якія дапамогуць настроіцца на патрэбную хвалю.

  • Злосць прагарае, а любоў разгараецца.
  • Баяцца, але пры гэтым не мітусіцца – першы крок да смеласці.
  • Не спяшайцеся ненавідзець і не марудзьце з дапамогай.
  • Зрабіце дапамогу прыемнай звычкай, накшталт ранішняй кавы.
  • Вазьмі з левай кішэні грош, аддай сябру на добрую справу – і знойдзеш у правай кішэні талер.
  • Далей ідзе не той, хто марыць пра перамогу, а той, хто бачыць шлях.
  • Калі вы стаялі локаць да локця, не забудзьцеся паціснуць адзін аднаму рукі.
  • Хто смяецца, той няскораны.
  • Увесну і мёртвае дрэва прачынаецца.
  • Беларусь – краіна, дзе бяруць пачатак рэкі. Іх вада паўсюль пройдзе, з прагных рук сплыве, выпрастае берагі, сточыць камень, спаленую зямлю зажывіць, кветкі натоліць, полымя залье. Будзьма як вада.

Паводле «Нашай Нівы».