У тызеры пад назвай “Доўгая прагулка” гледачу паказваюць трох персанажаў, якія пасля шасці сезонаў засталіся яшчэ больш ці менш жывымі і адносна здаровымі. У працягу гісторыі нас чакае сутыкненне амбіцый, інтарэсаў і эга Джона, Сэрсэі і Дэйенэрыс – іх мы і бачым ў роліку.

У кожнага з іх за спіной пакручасты шлях да ўлады, і цяпер яны сутыкнуцца адзін з адным.

З новага ў відэашэрагу – выявы ільва ў зале Чырвонага замка, а таксама новы трон на Драконавым камяні.