У Любані расследуюць крымінальную справу ў дачыненні да ўчастковага доктара-тэрапеўта, які падазраецца ў службовым падлогу.

Па версіі праваахоўнікаў, у 2016 годзе ў рамках правядзення вакцынацыі супраць грыпу доктар унесла загадзя ілжывыя звесткі ў медыцынскія карты грамадзян, каб пазбегнуць адказнасці і атрымаць прэміяльныя выплаты.

Некалькі сотняў пацыентаў нібыта атрымалі прышчэпку супраць грыпу, хоць па факце гэтага не было. Больш за тое, некаторыя пацыенты ў той момант былі ўжо мёртвыя, а некаторыя – за мяжой.

СК праводзіць праверку.

«Наша Ніва» паводле .