Блізіцца сезон адключэння ацяплення. Але рашэнне аб гэтым у Маладзечанскім райвыканкаме пакуль не падпісалі.

Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” расказаў намеснік дырэктара па тэхнічных пытаннях Маладзечанскіх электрасетак Леанід Кузняцоў.

– Некаторыя прадпрыемствы і магазіны ўжо пачалі адключаць ацяпленне самастойна, без адпаведнага рашэння выканкама. А яго мы чакаем пра дні два-тры.

Леанід Кузняцоў адзначыў, што з чацвярга чакаецца пахаладанне, таму ў жылых дамах, дзіцячых садках і бальніцах адключаць ацяпленне не пакуль не спяшаюцца.