Цэнтрабанк Літвы прадставіў новую 50-еўравую купюру, якая паступіць у абарот з 4 красавіка, піша Delfi.lt.

У Літве купюры вартасцю ў 50 еўра карыстаюцца самай вялікай папулярнасцю – яны складаюць каля паловы ўсіх банкнот. Выпусцілі іх 44 мільёнаў адзінак.

Новая купюра серыі Europa адрозніваецца новымі сродкамі абароны. Самае галоўнае новаўвядзенне – новы вадзяны знак, акно з партрэтам багіні Еўропы. Акрамя таго, новыя купюры зручныя для невідушчых і людзей са слабым зрокам.

Старшыня праўлення ЦБ Вітас Васіляўскас на прэс-канферэнцыі 3 красавіка сказаў, што новая купюра адрозніваецца палепшанай абаронай. 

– Асноўная прычына абнаўлення – бяспека. Палепшаная абарона і тое, што новыя банкноты вельмі складана падрабіць, зніжае імавернасць распаўсюду фальшывак, – сказаў Васіляўскас.

Фота mixnews.lv.

Фота mixnews.lv.

Фота mixnews.lv.

Фота mixnews.lv.

Паводле “Нашай Нівы”.