8 красавіка ў канцэртных залах Маладзечанскага музычнага каледжа імя Міхала Клеафаса Агінскага і Маладзечанскай дзіцячай школы мастацтваў адбудзецца конкурс выканаўцаў духавых і ўдарных інструментаў.

Усяго будзе 94 удзельнікі па двух узроставых катэгорыях: навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў і навучэнцы сярэдніх спецыяльных вучэбных устаноў. Будуць прадстаўнікі з усіх абласцей краіны, навучэнцы музычнага вучылішча імя Мікалая Рымскага-Корсакава з Санкт-Пецярбурга.

У рабоце творчага форума будуць удзельнічаць выкладчыкі, заслужаныя артысты краіны, прафесары і дацэнты кафедр драўляных духавых, і медных духавых, і ўдарных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Падобнае спаборніцтва пройдзе дзякуючы ініцыятыве цыклавой камісіі духавых і ўдарных інструментаў Маладзечанскага музычнага каледжа імя Міхала Клеафаса Агінскага, а таксама дырэктара каледжа Рыгора Сарокі і адміністрацыі.

Праграма конкурсу

9.30. Урачыстае адкрыццё (канцэртная зала музычнага каледжа).

10.00 – 18.00. Конкурснае праслухоўванне па групах.

Канцэртная зала музычнага каледжа: медныя духавыя інструменты па намінацыях (старэйшая ўзроставая група), ударныя інструменты (малодшая і старэйшая ўзроставыя групы).

Малая зала музычнага каледжа: драўляныя духавыя інструменты па намінацыях (старэйшая ўзроставая група), намінацыя “Саксафон” (малодшая ўзроставая група).

10.30 – 18.00. Драўляныя і медныя духавыя інструменты па намінацыях (малодшая ўзроставая група). Канцэртная зала Маладзечанскай дзіцячай школы мастацтваў.

13.00 – 13.45. Перапынак.

19.00. Канцэрт духавога аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя Міхал Клеафаса Агінскага пад кіраваннем Андрэева, урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу (канцэртная зала каледжа).

Уваход свабодны.

Падрабязная інфармацыя аб правядзенні конкурсу на сайце molmk.by.