Як вынікае з матэрыялаў крымінальнай справы, абвінавачваны атрымліваў хабар у выглядзе прадуктаў харчавання, а таксама маторнай алівы.

Суд над былым начальнікам аддзялення ДАІ Вілейскага РАУС працягнуўся 5 красавіка ў Мінску. Яго абвінавачваюць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса, паведамілі ў судзе.

Разгляд справы доўжыцца не першы месяц. Мінскі абласны суд пачаў разглядаць ягоную справу ў пачатку снежня мінулага года.

Сярод прад’яўленых абвінавачванняў – бяздзейнасць службовай асобы, перавышэнне службовых паўнамоцтваў, службовы падлог, а таксама атрыманне хабару. Абвінавачаны сваю віну не прызнаў ні па адным з пунктаў.

Фігуранту прад’яўленае абвінавачанне па больш чым дзесяці эпізодах. Пракурор зачытваў яго амаль гадзіну.

Па словах пракурора, на працягу 2014-2015 гадоў неаднаразова аддаваў сваім падначаленым вусныя ўказанні па тэлефоне аб непрыцягненні сваіх сяброў да адказнасці за парушэнне Правілаў дарожнага руху.

У матэрыялах справы фігуруюць сумы хабараў –  500 тысяч недамінаваных рублёў  у 2014 годзе і 300 тысяч недамінаваных рублёў у 2015 годзе.

 Як вынікае з матэрыялаў крымінальнай справы, абвінавачваны атрымліваў хабар у выглядзе прадуктаў харчавання і маторнага алею .

 Таксама ў судзе агучылі тое, што справу ужо разглядаў суд Маладзечанскага раёна і затым перадаў у суд Мінскай вобласці.