8 красавіка а 14 гадзіне ў выставачнай зале імя Нікадзіма Сілівановіча Вілейскага краязнаўчага музея адкрыюць выставу Наталлі Шыкавец “Я жыву. Я адчуваю”.

Наталля Шыкавец нарадзілася 5 снежня 1985 года ў вёсцы Галянова Вілейскага раёна.

Займалася ў мастацкай студыі пад кіраўніцтвам Эдуарда Мацюшонка. Скончыла Куранецкую сярэднюю школу. Навучалася ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце па спецыяльнасці “прадметны дызайн”. Пасля працавала ў Магілёве дызайнерам. Ад 2010 года жыве і працуе дызайнерам у Санкт-Пецярбургу.

Усіх, хто хоча пазнаёміца з творчасцю Наталлі Шыкавец, чакаюць на адкрыцці выставы “Я жыву. Я адчуваю” па адрасу: Вілейка, плошча Свабоды,1 тэлефон: 8(01771) 54147.

Выстава будзе працаваць да 27 красавіка.

Пра гэта расказала навуковы супрацоўнік музея Мар’яна Арцемянкова.