Нацыянальны статыстычны камітэт прадставіў справаздачу «Натуральны рух насельніцтва па Рэспубліцы Беларусь» за 2016 год.

Найчасцейшымі прычынамі смерці, паводле справаздачы летась ў Беларусі былі:

1. Хваробы сыстэмы кровазвароту – 65 941 чалавек. З іх ад вострага інфаркту міякарду памерлі 1513 чалавек.

2. Рак – 17 926 чалавек. З іх абсалютная бальшасць, 17 683 чалавекі, ад злаякасных новаўтварэнняў.

3. Іншыя або нявызначаныя прычыны – 11 969 чалавек, з іх большасьць – 9171 чалавек – былі жанчынамі. Сюды адносяцца выяўленыя ў лабараторных і клінічных даследаваньнях сімптомы і прыкметы самых розных хваробаў, калі прычына непацверджаная або нявыяўляльная.

4. Хваробы нервовай сістэмы – 4951 чалавек. Яшчэ 9 чалавек памерлі ад хваробаў органаў пачуццяў. Сярод іх жанчын 3 тысячы, мужчын – каля 2 тысяч.

5. Хваробы органаў стрававання – 5316 чалавек, з іх 210 чалавек ад язвы.

6. Неназваныя вонкавыя прычыны – 2951 чалавек. Усяго ад вонкавых прычынаў памерлі 8309 чалавек, з іх 6446 мужчын. У гэты пункт не ўваходзяць забойствы і самагубствы, няшчасныя выпадкі, выпадковыя атручанні і ўтапленні. Без іх – 2951 чалавек.

7. Псіхічныя расстройствы і расстройствы паводзінаў – 2445 чалавек, жанчын сярод іх у паўтара раза больш за мужчын.

8. Самагубства – 2042 чалавекі, сярод іх толькі 386 жанчын. Мяркуючы па лічбах Усясветнай арганізацыі здароўя, Беларусь застаецца ў ліку 20 краінаў з найбольшай колькасьцю суіцыдаў на 1000 чалавек, можа ўвайсці ў першую дзясятку.

9. Хваробы дыхальных органаў – 1807 чалавек, сярод іх толькі 362 жанчыны.

10. Выпадковае атручанне алкаголем – 1461 чалавек, сярод іх толькі 308 жанчын.

Ад забойстваў тым часам, паводле афіцыйнай статыстыкі, памерлі 395 чалавек (130 жанчын).

У няшчасных выпадках, звязаных з агнём, – 625 чалавек (175 жанчын).

Ад няшчасных выпадкаў, звязаных з транспартам – 761 чалавек (215 з іх жанчыны).

Смерць, звязаная з нараджэннем дзяцей – самая рэдкая прычына ў спісе. Толькі 3 чалавекі ў 2016 годзе.