Дзякуючы дадатку Moovit увесь расклад грамадскага транспарту пахвілінна будзе ў вашым тэлефоне. Каб карыстацца праграмай, трэба спампаваць яе на тэлефон.
Moovit валодае свежымі дадзенымі і прапануе гараджанам самыя хуткія і зручныя маршруты.
– Moovit – выдатны дадатак, які дапамагае гараджанам эканоміць час на чаканні аўтобуса, дае магчымасць паведаміць іншым карыстальнікам аб якасці паслуг, магчымых здарэннях, робячы такім чынам транспартную сістэму горада больш прадказальнай і дакладнай, – кажа прадстаўнік супольнасці Moovit у Беларусі Антон Радзевіч. – Чым больш людзей карыстаецца дадаткам, тым больш актуальнай будзе інфармацыя аб грамадскім транспарце.
Акрамя раскладу грамадскага транспарту, можна планаваць паездкі паміж гарадамі, напрыклад Маладзечна-Вілейка. Ёсць расклад чыгункі па гарадах Глыбокае-Маладзечна, Полацк-Маладзечна, Вілейка-Маладзечна.
Дадатак даступны больш чым у 1200 гарадах 75 краін свету, перакладзены больш чым на 40 моў для больш чым 55 мільёнаў карыстальнікаў. У Беларусі дадатак даступны ў Мінску, Маладзечне, Вілейцы, Полацку, Наваполацку і Заслаўі.
Скрыншот праграмы.
Скрыншот праграмы.
Скрыншот праграмы.