Маладзечанскі аддзел Следчага камітэта ў ходзе расследавання крымінальнай справы ўстанаўлівае асобу невядомага мужчыны, які 28 сакавіка каля 11:40 быў у памяшканні Маладзечанскай натарыяльнай канторы № 1 па адрасе: Маладзечна, вул. Хмяльніцкага, 22.
Аддзел Следчага камітэта просіць грамадзян, якія пазналі мужчыну ў карычневай куртцы з лысінай у акулярах і ведаюць нешта пра яго, звярнуцца ў Маладзечанскі раённы аддзел СК РБ.
Адрас: Маладзечна, вул. Прытыцкага, 23 да следчага Таццяне Васільевай альбо па тэлефоне 8(0176) 771647.
Канфідэнцыяльнасць гарантуюць.