Па просьбе “Нашай Нівы” “Яндэкс” падрыхтаваў інфармацыю пра тое, якія сюжэты сноў часцей за астатніх бачаць беларусы.

Самыя салодкія сны – увосень

Кожны месяц жыхары Беларусі задаюць “Яндэксу” больш за 500 тысяч запытаў са словамі “сон”, “соннік”, “да чаго сніцца”. Цікавасць да гэтага трохі спадае ў траўні, а ў кастрычніку і лістападзе, наадварот, узрастае.

Сюжэты бываюць як самыя простыя (да чаго сніцца цяжарнасць), так і нечаканыя: да чаго сніцца выцягваць белыя ніткі з пярэдніх зубоў, тата абуў мае белыя красоўкі.

Топ-10 запытаў пра сны ад “Яндэкса”

Часцей за ўсё беларусы шукаюць трактоўку наступных з’яў і рэчаў:

1. цяжарнасць;
2. рыба;
3. былы хлопец / дзяўчына;
4. вяселле;
5. змяя;
6. нябожчык;
7. дзіця / немаўля;
8. кот;
9. кроў;
10. зубы.

Цікава, што нашы землякі цікавяцца не толькі ўласнымі, але і снамі іншых людзей і нават жывёл. Вось толькі некаторыя прыклады: да чаго прыснілася, што ў сына выпаў зуб, што сніцца коткам і мядзведзям.

Паводле «Нашай Нівы».