Згодна з пастановай Савета міністраў (ад 9 лістапада 2016 года) працоўны дзень з панядзелка 24 красавіка будзе перанесены на суботу 29 красавіка.

Такім чынам беларусаў у красавіку чакаюць доўгія выходныя: з 22 па 25 красавіка (25 красавіка – Радаўніца).

Тры выходныя запар будуць у наступным месяцы: з 7 па 9 мая. Працоўны дзень з панядзелка 8 мая перанесены на 6 мая.

Разам з тым арганізацыям дадзена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Паводле «Нашай Нівы».