Праграма канцэрту сваёй разнастайнасцю і прафесіяналізмам заваявала нават самых спрактыкаваных слухачоў.

У гэты вечар панаваў толькі пазітыўны настрой і жыццесцвярджальныя эмоцыі: здзіўленне і захапленне, светлы смутак і усмешкі. Не было, бадай, толькі аднаго – нуды і абыякавасці.

Танец Купалінка. Фота забяспечана Дар'яй Баравік.

Танец Купалінка. Фота забяспечана Дар’яй Баравік.

Можна смела сказаць, што ў гісторыі духавога аркестра пачалася новая старонка. Гэта зусім новы ўзровень для калектыву, які адрозніваецца высокім майстэрствам, увагай да падбору матэрыялу, якаснай прапрацоўкай усіх дэталяў, глыбінёй, пранікнёнасцю і задушэўнасцю.

Сапраўдным упрыгожваннем канцэрта сталі выступленні дзіцячага танцавальнага ансамбля з песняй “Жабін хор”, харэаграфічнага ансамбля з танцам “Купалінка”, вакальныя нумары з аркестрам у выкананні Дар’і Зяновіч, Вікторыі Крук і Дар’і Рогач.

Ансамбль мажарэтак пад кіраўніцтвам Яўгена Завацкага захапіў гледачоў прыгажосцю, маладосцю, неардынарнасцю.

Сола.  Фота забяспечана Дар'яй Баравік.

Сола. Фота забяспечана Дар’яй Баравік.

Вядучая канцэрта – Анастасія Раманоўская. Дырыжор аркестра – Аляксандр Ціхановіч – талент і майстар сваёй справы.

 Фота забяспечана Дар'яй Баравік.

Фота забяспечана Дар’яй Баравік.

Мажарэткі.  Фота забяспечана Дар'яй Баравік.

Мажарэткі. Фота забяспечана Дар’яй Баравік.

Вось такія жабкі. Фота забяспечана Дар'яй Баравік.

Вось такія жабкі. Фота забяспечана Дар’яй Баравік.