8 красавіка чакаецца воблачна з праясненнямі. Пераважна па паўночнай палове краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымы мокры снег. Вецер паўночна-заходні ўмераны, днём парывісты.
Ноччу ад -2 да +4. Днём ад +5 да +11, па паўднёвым захадзе да +13.
9 красавіка воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Ноччу ад -3 па ўсходзе да +5 па захадзе краіны. Днём ад +8 да +15.
10 красавіка чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Ноччу ад +1 да +6. Днём ад +13 да +20, па паўднёвым захадзе да +22.
“Наша Ніва” паводле pogoda.by.