Майстар-клас “SMM для культурніцкіх праектаў” пройдзе 11 красавіка ў 18.00 у Вілейскім раённым доме рамёстваў (вёска Ізбіно, вул. Зінаіды Ляднік, 2 (праезд аўтобусамі 1, 5 да прыпынку “ПМК”).

Падчас майстар-класу ўдзельнікі даведаюцца, што такое social media marketing (SMM)? Як выкарыстоўваць інструменты SMM для паспяховай рэалізацыі культурніцкага праекта?

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” сумесна з грамадскім аб’яднаннем па падтрымцы ўстойлівага развіцця Вілейскага рэгіёна “ЗОВиК” прапануюць  жыхарам Вілейкі разам з трэнерам па SMM Крысцінай Мурашовай знайсці адказы на гэтыя пытанні.

Запрашаюць культурніцкіх актывістаў, прадстаўнікоў установаў культуры і ўсіх зацікаўленых.

Удзел у майстар-класе бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі.  Каб зарэгістравацца, трэба пакінуць анлайн-заяўку на ўдзел тут да 24.00 9 красавіка.

Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць больш падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства разам з пацверджаннем рэгістрацыі.

Тэлефон для даведкі: (8029) 712-18-03.

Е-mail: razam@budzma.org.

Даведка “РГ”. SMM – працэс прыцягнення трафіка альбо ўвагі да брэнду альбо прадукту праз сацыяльныя платформы.

Паводле budzma.by.