Палёт над “Дугой”
Савецкая радыёлакацыйная станцыя “Дуга” была створана для выяўлення міжкантынентальных балістычных ракет. Гэты аб’ект не быў пазначаны ні на адной карце, а першы раз радар выпрабавалі ў 1979 годзе.
Доўгі час аб “Дузе” хадзілі чуткі: лічылася, што непадалёк ад Чарнобыля ёсць цэнтр кіравання думкамі.
Цэнтр Прыпяці
На відэа можна дэталёва разгледзець Палац культуры “Энергетык”, цэнтральныя вуліцы горада і гатэль “Палессе”. Па праекце на апошнім паверсе гатэля павінна было размясціцца кафэ з панарамнымі вокнамі. Але з-за аварыі гэты план так і не ўдалося ажыццявіць.
Парк атракцыёнаў
Калі на Чарнобыльскай АЭС адбылася аварыя, гораду Прыпяць было толькі 16 гадоў. У яго была вельмі прадуманая інфраструктура. Да 1 Мая 1986 года ў Прыпяці планавалі адкрыць парк атракцыёнаў з цірам, аўтадромам, арэлямі і колам агляду.
Але з-за трагедыі нікому так і не ўдалося пакатацца ў парку. А аўтадром і кола агляду ні разу не запускалі.
Палёт над дамамі
На відэа, знятае з вышыні, можна разгледзець, што засталося ад сучаснага на момант аварыі горада. Трава, мох і дрэвы спакойна растуць пасярод калісьці жылых кварталаў.
Паводле intex-press.by.