На двух маладых людзей, якія аголенымі гулялі ноччу па Вілейцы, крымінальную справу не заводзілі.
Іх абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Гэта адміністрацыйнае парушэнне. За яго кожны з хлопцаў павінен заплаціць штраф ў тры базавыя велічыні.
Маладыя людзі прызналі віну і ўжо заплацілі штраф.
Пра гэта расказала намеснік начальніка вілейскага РАУС Кацярына Млечка.
Нагадаем, што ноччу 4 сакавіка міліцыя затрымала ў Вілейцы двух аголеных маладых людзей.
Пачалося ўсё са спрэчкі на “слабо”. Два нецвярозыя хлопцы разам з дзяўчатамі гулялі позна ўвечары па Вілейцы. Хлопцы паспрачаліся, што змогуць распрануцца дагала і ў такім выглядзе прайсціся па горадзе.
Маладым людзям пагражала крымінальная адказнасць. Але падстаў для крымінальнай справы ў парушэнні не знайшлі.