У ноч на 8 красавіка памёр касманаўт Георгій Грэчка. Яму было 85 гадоў.

Георгія Грэчку быў залічылі ў атрад касманаўтаў у 1968 годзе. Ён здзейсніў тры касмічныя палёты.

Яго другая экспедыцыя на арбітальнай станцыі «Салют-6» у 1977-1978 гадах была рэкорднай па часе  Грэчка і Юры Раманенка прабылі ў космасе 96 сутак і 10 гадзін.

Як адзначае радыё «Свабода», Георгій Грэчка нарадзіўся ў 1931 годзе ў Ленінградзе. Яго маці была родам з вёскі Капцэвічы пад Чашнікамі на Віцебшчыне.

У сваіх успамінах ён згадваў, што ў дзяцінстве часта гасцяваў у беларускага дзядулі, у хаце якога не было ні электрычнасці, ні газавай лямпы, ні свечак.

«Хата асьвятлялася лучынай, пры якой дзед чытаў Біблію і «Ніву»,  распавядаў касманаўт.

Апошні раз на радзіму маці ў Беларусь Грэчка прыяжджаў у 2011 годзе, калі адзначаў сваё 80-годздзе.