Якія прадметы вывучалі гімназісты ў Маладзечне і чаму беларуская вышыванка стала сучасным моладзевым брэндам, распавялі на краязнаўчай канферэнцыі “Шлях да вытокаў” юныя даследчыкі.
Брэндавым мерапрыемствам назваў канферэнцыю дырэктар “Логаса” Аляксандр Воўк. Сёлета тут удзельнічалі вучні з Вілейкі, Маладзечна і Віцебска.
Намесніца начальніка аддзела адукацыі Ірына Лобан адкрывае канферэнцыю.
На сцэне педагог з вучаніцамі. Фота Аксаны Ярашонак.
Работы прадстаўлялі ў сямі секцыях. Кожная з іх мела свой накірунак: філалагічны, гісторыка-краязнаўчы, эколага-геаграфічны, культуралагічны.
На адкрыцці. Фота Аксаны Ярашонак.
У кожнай секцыі работы ацэньвалі члены журы – спецыялісты ў той ці іншай галіне. У секцыі “Загадкі і тайны гісторыі” старшынёй журы быў навуковы супрацоўнік музея, аўтар прац і каардынатар праектаў пра Першую сусветную вайну Андрэй Каркотка.
Па словах Андрэя, на канферэнцыі ён звяртае ўвагу на актуальнасць і раскрыццё абранай тэмы. На прадстаўленне працы, уменне весці гутарку.
– Здараецца так, што вучань даклад чытае прыгожа, а пачнеш задаваць пытанні – адразу “плыве”, – расказаў старшыня журы.
Аксана Максімовіч і Алена Балуш – настаўніцы-вядучыя.
Цымбалы на адкрыцці. Фота Аксаны Ярашонак.
Васіль Гулецкі і Андрэй Каркотка слухаюць юных даследчыкаў.
Навуковы супрацоўнік музея Вольга Коласава – пра даследаванні вучняў-гісторыкаў.
Узнагароджанне. Фота Аксаны Ярашонак