Пад эгідай Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў- пажарных 5 красавіка ў сярэдняй школе №5 Вілейкі адбыўся занальны тур шостага абласнога фестывалю “Таленавітая моладзь таленавітая ва ўсім”.

На званне самых вясёлых і знаходлівых, а таксама магчымасць прадставіць свой раён на абласным этапе прэтэндавалі сем камандаў. Гэта былі каманды з Вілейскага, Уздзенскага, Маладзечанскага, Мядзельскага, Дзяржынскага, Валожынскага і Мінскага раёнаў.

Фота Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Фота Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Прадэманстраваць сябе ва ўсей красе хлопцы і дзяўчаты змаглі ў трох конкурсах: візітоўцы, біятлоне і музычным хатнім заданні. У кожным з іх журы ацэньвала гумар, акцёрскае майстэрства, музычнасць, арыгінальнасць і іншыя якасці.

Па выніках гульні толькі дзве каманды, якія занялі першае і другое месца, змогуць прадставіць свае раёны на фінальным этапе фестывалю, які адбудзецца 28 красавіка ў Лагойску. Імі сталі хлопцы і дзяўчаты з Мядзельскага (першае месца) і Мінскага раёнаў.

Фота Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Фота Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Фота Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Фота Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Фота Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Фота Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Фота Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Фота Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Фота Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Фота Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Фота Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Фота Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.