З раніцы ў касцёле Святога Казіміра, што па Вялікім Гасцінцы, было шматлюдна. 

У касцёле ішла імша, але людзей было столькі, што не ўсе змясціліся ўнутр. 

Тут жа, каля касцёла, можна было ўзяць вярбу, ахвяраваць грошы. 

Людзі неслі не толькі ўпрыгожаныя галінкі вярбы, але і сапраўдныя пальмавыя галінкі.