“Хопіць смецце памнажаць! Лепш яго рассартаваць!”
Заклікаць гараджан такім чынам да паасобнага збору адходаў прапануе арганізацыя “Экапартнёрства” у рамках праекта “Патрэба ў эфектыўным кіраванні жыллёва-камунальнай гаспадаркай”.
Банер з лозунгам размесцяць на гарадскіх білбордах, расказаў галоўны архітэктар вілейскага райвыканкама Дзмітры Гарланаў.
– Пра аўтарства самога слогана я так і не даведалася, – кажа куратарка пректа, намесніца дырэктара вілейскага Палаца культуры Вольга Шляпо. – У ЖКГ кажуць, што гэта калектыўная творчасць іх супрацоўнікаў.
У ЖКГ слоган склалі па-руску. А супрацоўнікі “Экапартнёрства” пераклалі заклік на беларускую мову.