Скульптары ўсіх краін свету не абыходзяць важнейшую тэму – мацярынства. Скульптуры мамам ёсць, напэўна, у кожнай краіне свету. Мы вырашылі зрабіць фотападборку незвычайных, на нашу думку, скульптур, якія тычацца мацярынства.

1. Помнік цяжарнай у Лондане.

Фота artinternational.ru.

Фота artinternational.ru.

Статую ўстанавілі на Трафальгарскай плошчы на адным з пастаментаў у 2005 годзе на 18 месяцаў. Яна выклікала буру пратэстаў. Справа ў тым, што тры пастаменты здаўна былі занятыя і мэр Лондана прыдумаў ладзіць конкурс сярод скульптараў, каб скульптуры паступова змяняліся. У 2004 годзе конкурс выйграў Марк Куін, а праз дзевяць месяцаў устанавілі яго скульптуру.

Скульптура зробленая з цэльнага мармуру. У вышыню –3 метры55 сантыметраў.

У скульптуры жанчына без рук. У вобразе канкрэтны чалавек – знакамітая мастачка Элісан Лапер. Лёс Элісан – прыклад халатнасці дактароў. У сярэдзіне 20 стагоддзя былі вітаміны, якія ўтрымлівалі таладаміт, які  выклікаў змяненне плоду на генетычным узроўні. У тыя часы большасць дзяцей мамы нават не забіралі з радзільні, адмаўляліся ад іх. Аднак Элісан у гэтым плане пашанавала – ад яе не адмовіліся, яна вырасла ў сям’і, дзе яе любілі. Потым завяла сваю. На пастаменце яна на восьмым месяцы цяжарнасці. Яе муж думаў, што яна народзіць такога ж інваліда і адмаўляўся ад дзіцяці. Аднак Элісан нарадзіла абсалютна нармальнага хлопчыка Парыса і падала на развод.

Скульптура Элісан – вобраз жаночай стойкасці.

2. Помнік цяжарнай у Томску.

 

Фота udivitelno.com.

Фота udivitelno.com.

Скульптура выкананая ў авангардным стылі, уяўляе сабой няпростую канструкцыю: цела маці з жалезных каркасаў, унутры якога можна ўбачыць будучае дзіця.

Каб скульптура была рэалістычнай, скульптар Мікалай Гнядых звярнуўся па рэкамендацыі да гінеколагаў, якія расказалі, як размяшчаецца плод на позніх тэрмінах цяжарнасці. Знаходзіцца скульптура каля галоўнага ўвахода ў акушэрскія клінікі Сібірскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Са скульптурай звязаная прыкмета – калі будучая маці пагладзіць жывот скульптуры, роды пройдуць добра.

3. Скульптура “Маці” ў Капенгагене.

Фота stranamam.ru.

Фота stranamam.ru.

Жанчына на невялікім п’едэстале ў акружэнні 14-ці дзяцей.

4. Луіза Буржуа скульптура “Мама, альбо Маман”.

Фота technicamolodezhi.ru.

Фота technicamolodezhi.ru.

Маман уяўляе сабой бронзава-стальную павучыху вышынёй дзевяць метраў, якая нясе мех з 20-цю мармуровымі яйкамі. Устаноўленая ў Нацыянальнай галерэі Канады. Работа над скульптурай была завершаная ў 1999 годзе. У 2003 годзе арыгінал набылі ўлады горада Атавы за тры мільёны долараў.

Па словах скульптара, бронзавая павучыха – вобраз маці. Гэта скульптура арыгінальным спосабам адлюстроўвае мацярынства. Вельмі хутка Маман зачаравала ўвесь свет. Копіі агромістага павука можна сустрэць больш чым у дзесяці краін свету. У Эрмітажы, у Санкт-Пецярбургу, знаходзіцца адна са “сваячак” Маман Луізы Буржуа.

5. Помнік кормячай маці ў Пекіне.

Фота Планрест.ру.

Фота Планрест.ру.

6. Помнік мацярынству ў Белеку, Турцыя.

Фота xclusivetravel.com.

Фота xclusivetravel.com.

7. Помнік мацярынству ва Уфе, Башкірыя, Расія.

Фота images.esosedi.ru.

Фота images.esosedi.ru.

8. “Маці і дзіця” ЧЖАН YAXI, Кітай.

Фота livejournal.com.

Фота livejournal.com.