Пра гэта TUT.BY распавяла намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Святлана Рыбакова.
Ужо ў бліжэйшыя суткі атмасферныя франты, якія будуць перамяшчацца праз Беларусь, абумовяць няўстойлівае надвор’е і адкрыюць дарогу больш халодным паветраным масам са Скандынавіі.
11 красавіка на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах, пераважна па ўсходзе, прагрымяць навальніцы, пры навальніцах парывісты вецер, магчымы град.
У сераду ноччу пераважна па паўночна-ўсходняй палове краіны чакаюцца дождж і мокры снег, днём у паўночна-заходніх і цэнтральных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы.
13 і 14 красавіка на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы.
Дзень |
Тэмпература паветра днём |
Тэмпература паветра ноччу |
11 красавіка |
ад +8 да +14, па паўднёвым усходзе да +18 |
ад +5 да +11 |
12 красавіка |
ад +6 да +12 |
ад -2 да +4 |
13 красавіка |
ад +7 да +13, па паўднёвым усходзе да +15 |
ад +2 да +8 |
14 красавіка |
ад +3 да +10 |
ад -1 да +5 |
Паводле tut.by.