У вілейскім мікрараёне «Паўночны-2» цяпер штодзённа працуе экскаватар.

Тут пачалі будаваць інжынерна-транспартную інфраструктуру для новай часткі шматпавярховай забудовы.

Разам з інфраструктурай у хуткім часе пачнуць будаваць пяціпавярховы 80-кватэрны дом. Ён стане першым у лініі, складзенай з трох 80-кватэрных і трох 40-кватэрных дамоў.

Дамы ў П-падобнай форме ўтвораць тры двары з агульным праездам за іх межамі. Уздоўж аўтадарогі Р-29 будзе праезд з дадатковымі парковачнымі месцамі.

Пра гэта расказаў галоўны архітэктар вілейскага райвыканкама Дзмітры Гарланаў.