Раней палятуха сустракалася па ўсёй поўначы Беларусі. Але за два апошнія дзесяцігоддзі, калі эколагі праводзяць назіранні, яе не бачылі ў нашай краіне ні разу.

Звярок атрымаў сваю назву за здольнасць лётаць. Ён трымаецца ў паветры дзякуючы перапонкам, што злучаюць пярэднія і заднія лапкі.

Вавёркі-палятухі могуць планіраваць на адлегласць да 50 метраў.