47-гадовы жыхар Куранца некалькі разоў збіваў сваю 68-гадовую маці.

6 красавіка пасля праверкі ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле “Катаванне”.

У верасні 2014 года, лістападзе 2015 года і сёлета 8 сакавіка сын збіваў сваю маці.

Па артыкуле мужчыну пагражае арышт да трох месяцаў, абмежаванне або пазбаўленне волі на гэты ж тэрмін.