8:00 – Святочныя літургіі ў гонар Соф’і Гальшанскай – пачынальніцы дынастыі Ягеллонаў (праваслаўная царква, касцёл у Гальшанах)
9:00 – Адкрыты фестываль-конкурс для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту “Весёлый Жужа”
12:00 – Конкурс вершаў пра Гальшаны гісторыка-патрыятычнага напрамку
12:00 – Экскурсія дэлегацый у гісторыка-краязнаўчы музей Гальшанскай сярэдняй школы (Гальшанская сярэдняя школа)
13:00 – Урачыстае ўскладанне кветак да помніка Соф’і Гальшанскай з удзелам школы званароў Беларусі (пляцоўка каля помніка)
13:10 – Тэатралізаванае мастацка-гістарычнае шэсце па маршруце “помнік Соф’і Гальшанскай – руіны Гальшанскага замка” (руіны былога замка Сапег, Гальшаны)
13:30 – 23:00 Пляцоўка Цэнтральная сцэна
13:30 – Тэатралізаваны пралог “Фестываль вітае гасцей”
14:00 – Інтэрактыўны спектакль “Юр’я і Цмок” вандроўнага тэатра “Вір”, Мінск
17:00 – Майстар-клас па сярэднявечных танцах (танцавальны калектыў “Soleil”, Мінск)
18:00 – Выступленне гурта “Восьмыдзень”
Фота osh.by.
19:00 – Выступленне гурта “HardWood”
19:40 – Узнагароджанне ўдзельнікаў фестывалю і пераможцаў турніраў
20:00 – Выступленне гурта “Cad Goddeu”
21:00 – Выступленне гурта “Стары Ольса”
22:00 Начны штурм крэпасці
22:30 Феерверк
14:30-17:00 Пляцоўка “Рыцарскі стан”
(прадстаўленне з удзелам ваенна-гістарычных і рыцарскіх клубаў з гарадоў Мінск, Гродна, Ліда, Навагрудак і іншых)
14:30 – Конны турнір (стральба з лука, кіданне дрота на галопе, рубка мячом капусты і яблыка, нанізванне кальца на дзіду, падняцце хусткі з зямлі дзідай, зшыбка на конях)
15:30 – Турніры (рыцарскі турнір, турнір 5 на 5), бугурты (масавыя бітвы рыцараў).
17:00 – Тэатралізаванае коннае шоу “Крылатыя ваяры ВКЛ” (конна-спартыўны клуб “Залатая шпора”, Мінск).
17:30 – Турнір лучнікаў
На працягу мерапрыемства працуюць пляцоўкі
Пляцоўка “Запрашаем у гульні”
– рыцарскія гульні і паказальныя выступленні клуба славянскіх адзінаборстваў “Арыдан”, Гродна
– майстар-класы па хадзе на старадаўніх хадулях (вулічны тэатр “Вір”, Мінск)
– аквагрым з беларускімі арнаментамі
– малюнкі каляровым пяском
Фота osh.by.
– шаржыст
– чаканка манет
– паказальныя паядынкі беларускай шляхты з навучаннем усіх жадаючых
– кіданне баявых дроцікаў у саламяную мішэнь
Фота osh.by.
– кіданне дзідаў, нажоў
– лучны цір
13:00-20:00 Пляцоўка “Горад майстроў”
– выстава-продаж сувенірнай прадукцыі
– майстар-класы па дэкаратыўных відах народнай творчасці, традыцыйных для рэгіёну.
13:00-20:00 Дзіцячая пляцоўка
(дзіцячыя атракцыёны).
Фота osh.by.
13:00-20:00 Пляцоўка “Іпадром”
– рыцарскі лагер
– лагер лучнікаў і коннікаў
– катанне на конях
13:00-22:00 Пляцоўка грамадскага харчавання
– міні-кафэ
– гандлёвыя палаткі
Праграма фестывалю можа карэктавацца па меркаванні арганізатараў.