Футбольны клуб  “Маладзечна” у гэтым сезоне будзе пісаць прозвішчы сваіх гульцоў на форме па-беларуску. 

Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” расказаў прадстаўнік каманды.

Беларуская мова ўпершыню ў гісторыі Беларусі прыйшла і ў другую лігу нашага чэмпіянату. 

А калі ўлічыць, што ў другой лізе прозвішчы гульцоў на форме наогул не абавязковыя, дастаткова толькі лічбаў, то можна казаць аб тым, што ва ўсёй другой лізе 100% прозвішчаў будзе па-беларуску.  Іншыя каманды задаволіліся толькі лічбамі.

Іншыя, але не Маладзечна.