Жанчына папрасіла знаёмую са Смаргоні Дар’ю Ручыц дапамагчы адшукаць былую дзяўчыну свайго брата і магчымых спаткаемцаў, каб пакінуць ім спадчыну, бо сама не мае блізкіх сваякоў.

Прыблізна ў 80-х гадах Валеры Кітуашвілі служыў у Беларусі з Юрыем Рыбаковым. Мужчыны сябравалі. У Валерыя была таксама дзяўчына. Пра яе толькі вядома, што звалі Валянціна. Яна сябравала з сям’ёй Рыбаковых.

Фота зробленае 40 гадоў таму. Злева Валеры Кутуашвілі і Юры Рыбакоў. Фота horodok.by.

Фота зробленае 40 гадоў таму. Злева Валеры Кутуашвілі і Юры Рыбакоў. Фота horodok.by.

Сястра Валерыя хоча знайсці Валянціну праз сям’ю Рыбаковых. Магчыма, у жанчыны ёсць дзіця ад Валерыя. Сястра Валерыя хоча пакінуць ёй спадчыну, бо не мае блізкіх, а Валеры памёр.

Арыенцірам для пошукаў можа стаць той факт, што ад сям’і Рыбаковых Валерыю ў Грузію 1 лютага 1985 года прыйшоў ліст. На канверце быў напісаны зваротны адрас: 222336, Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, п/а Гарадок, сяло Ляснічка. Адправіцель – Рыбакова Наталля.

Магчыма, гэты факт дапаможа знайсці сям’ю Рыбаковых і былую дзяўчыну Валерыя – Валянціну.

Арыгіналы фота і лісты былі накіраваныя ў праграму “Чакай мяне”, аднак адказу пакуль не было.

Наталля і Юры Рыбаковы. Фота horodok.by.

Наталля і Юры Рыбаковы. Фота horodok.by.

Дзяўчына Валерыя – Валянціна. Фота horodok.by.

Дзяўчына Валерыя – Валянціна. Фота horodok.by.

Паводле horodok.by.